Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Паводле Лукаша
Параллельные места
Бо Ты, Божа, беззаконьняў ня любіш; ліхадзей пры Табе не аселіцца; Адступецеся ад мяне, усе ліхадзеі, бо пачуў Гасподзь голас плачу майго, Уваходзьце ў браму Ягоную з праслаўленьнем, у двары Ягоныя — з пахвалою. Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае. Ня кожны, хто кажа Мне: «Госпадзе! Госпадзе!» увойдзе ў Царства Нябеснае, а той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсьць у нябёсах. І тады абвяшчу ім: «Я ніколі ня знаў вас; адыдзеце ад Мяне, вы, што робіце беззаконьне». Ён жа сказаў ім у адказ: «праўду кажу вам: ня ведаю вас». Тады скажа і тым, якія леваруч ад Яго: »ідзеце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, угатаваны д'яблу і анёлам ягоным: І таму, калі ежа спакушае брата майго, ня буду есьці мяса вавек, каб не спакушаць брата майго. Але цьвёрдая аснова Божая стаіць, маючы пячатку гэтую: «ведае Гасподзь Сваіх»; і: «хай адступіць ад няпраўды кожны, хто вызнае імя Госпада».
Выбор основного перевода