Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Параллельные места
Але калі ты знойдзеш там Госпада, Бога твайго, дык здабудзеш, калі шукацьмеш Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю. І запалаў гнеў Гасподні на Ізраіля, і аддаў іх у рукі грабежнікам, і рабавалі іх; і аддаў іх у рукі ворагам, што атачалі іх, і не маглі ўжо ўстояць перад ворагамі сваімі. І ставіў Гасподзь судзьдзяў, якія ратавалі іх ад рук рабаўнікоў іхніх; Раскалоў камень, і пацяклі воды, пацяклі ракою па мясьцінах сухіх, бо ўзгадаў Ён сьвятое слова Сваё да Абрагама, раба Свайго, і вывеў народ Свой у радасьці, выбранцаў Сваіх у весялосьці: і даў ім землі народаў, і перанялі яны працу людзкую, каб трымаліся пастановаў Ягоных і законы Ягоныя захоўвалі. Алілуя!
Выбор основного перевода