Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Параллельные места
і хай пройдзе вада гэтая, якая наводзіць праклён, у нутрыну тваю, каб апух жывот і апала ўлоньне. І скажа жонка: амін, амін. пракляты, хто зробіць разьбёнага альбо вылітага балвана, мярзоту прад Госпадам, твор рук мастака, і паставіць яго ў патайнай мясьціне! Увесь народ абвесьціць і скажа: амін. Пракляты той, хто ліхасловіць бацьку свайго і маці сваю! І ўвесь народ скажа: амін. Пракляты той, хто парушае мяжу блізкага свайго! І ўвесь народ скажа: амін. Пракляты, хто сьляпога зьбівае з дарогі! І ўвесь народ скажа: амін. Пракляты, хто крыва судзіць прыхадня, сірату і ўдаву! І ўвесь народ скажа: амін. Пракляты, хто ляжа з жонкаю бацькі свайго, бо ён адкрыў край вопраткі бацькі свайго! І ўвесь народ скажа: амін. Пракляты, хто ляжа зь якім-небудзь быдлам! І ўвесь народ скажа: амін. Пракляты, хто ляжа зь сястрою сваёю, з дачкою бацькі свайго, альбо з дачкою маці сваёй! І ўвесь народ скажа: амін. Пракляты, хто ляжа зь цешчаю сваёю! І ўвесь народ скажа: амін. Пракляты, хто таемна забівае блізкага свайго! І ўвесь народ скажа: амін. Пракляты, хто бярэ хабар, каб забіць душу і праліць кроў нявінную! І ўвесь народ скажа: амін. Пракляты, хто ня выконвае слоў закона гэтага і ня будзе рабіць паводле яго! І ўвесь народ скажа: амін. Дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў ад веку і да веку` І сказаў увесь народ: амін` алілуя` І дабраславіў Эздра Госпада Бога вялікага. І ўвесь народ адказаў: амін, амін, падымаючы рукі свае, — і пакланяліся і падалі прад Госпадам тварам да зямлі. А як што яны ўпарціліся і ліхасловілі, дык ён, абтросшы вопратку сваю, сказаў да іх: кроў ваша на галовах вашых; я чысты; сёньня іду да язычнікаў.
Выбор основного перевода