Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Параллельные места
Калі пачуў пра гэта Санавалат, Хараніт і Товія, Аманіцкі раб, дык ім было даволі прыкра, што прыйшоў чалавек паклапаціцца пра дабро сыноў Ізраілевых. І ўстаў Эліяшыў, вялікі сьвятар, і браты яго сьвятары і пабудавалі Авечую браму: яны асьвяцілі яе і ўставілі дзьверы яе, і ад вежы Мэа асьвяцілі яе да вежы Хананэла. Калі дайшло да слыху Санавалата і Товіі і Гешэма Аравіцяніна і астатніх непрыяцеляў нашых, што я пабудаваў сьцяну, і не засталася ў ёй пашкодаў — зрэшты я да таго часу яшчэ ня ставіў дзьвярэй у браме, Звыш таго ў тыя дні знакамітыя Юдэі многа пісалі лістоў, якія пасылаліся Товію, а лісты Товіі прыходзілі да іх. Бо многія ў Юдэі былі ў клятвеным спрымірэнстве зь ім, бо ён быў зяць Шэханіі, сына Арахавага, а сын ягоны Ёханан узяў за сябе дачку Мэшулама, сына Вэрэхіі. У той самы дзень прыстаўлены былі людзі да кладовых пакояў для прынашэньняў пачаткаў і дзесяцінаў, каб зьбіраць з палёў пры гарадах часткі, пакладзеныя законам для сьвятароў і лявітаў, бо Юдэям радасна было глядзець на сьвятароў і лявітаў, якія стаялі, І з сыноў Ёяды, сына вялікага сьвятара Эльяшыва, адзін быў зяцем Санавалата Хараніта. Я прагнаў яго ад сябе.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Выбор основного перевода