Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Параллельные места
Ізраіль адпомшчаны, народ паказаў руплівасьць, праслаўце Госпада! Сэрца маё — вам, правадыры Ізраіля, рупліўцам народным; праслаўце Госпада! У Ерусаліме жылі некаторыя з сыноў Веньямінавых, і з сыноў Яфрэмавых і Манасііных: за ім Амасія, сын Зімхры, які прысьвяціў сябе Госпаду, і ў яго дзвесьце тысяч воінаў выдатных. Першыя жыхары, якія жылі ў валоданьнях сваіх, па гарадах Ізраільскіх, былі Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі. Утай, сын Аміюда, сын Омры, сын Імрыя, сын Ванія, — з сыноў Фарэса, сына Юды; з сыноў Шылона — Асая, першынец і сыны ягоныя; з сыноў Зары — Еуіл і браты іх, шасьцьсот дзевяноста; з сыноў Веньямінавых Салу, сын Мэшулама, сын Гадавіі, сын Гесэнуі; і Іўнія, сын Ерахама, і Эла, сын Узія, сына Міхрыевага, і Мэшулам, сын Шэфатыі, сына Рэгуіла, сына Іўніі, і браты іхнія, па родах іхніх: дзевяцьсот пяцьдзясят шэсьць, — усе гэтыя мужы былі ўзначальнікі родаў у пакаленьнях сваіх. А са сьвятароў: Едая; Ёярыў, Яхін, і Азарыя, сын Хэлкіі, сын Мэшулама, сын Садока, сын Мэраёта, сын Азхітува, які ўзначальваў у доме Божым; і Адая, сын Ерахама, сын Пашхура, сын Малхіі; і Маасай, сын Адыэла, сын Яхзэра, сын Мэшулама, сын Мэшылэміта, сын Імэра; і браты іхнія, узначальцы родаў сваіх: тысяча сямсот шэсьцьдзясят, — людзі выбітныя ў дзеях служэньня ў доме Божым. А зь лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сын Азрыкама, сын Хашавіі — з сыноў Мэрарыных; і Вакбакар, Хэрэш, Галал, і Матфанія, сын Міхі, сын Зіхрыя, сын Асафа; і Авадыя, сын Шэмаі, сын Галала, сын Ідытуна, і Бэрэхія, сын Асы, сын Элканы, які жыў у селішчах Нэтафацкіх. І брамнікі: Шалум, Акуб, Талмон і Ахіман, і браты іхнія; Шалум галоўны. І да сёньня гэтыя брамнікі каля царскае брамы, на ўсход, трымаюць варту сыноў Лявііных. Шалум, сын Карэ, сын Эвіясафа, сын Карэя, і браты ягоныя з роду ягонага, Карэяне, па дзеі служэньня свайго, былі дазорцамі каля парогаў скініі, а бацькі іхнія ахоўвалі ўваход у табар Гасподні. Фінэес, сын Элеазараў быў да начальнікаў над імі, і Гасподзь быў зь ім. Захар, сын Мэшэлэміі, брамнік каля дзвярэй скініі сходу. Усіх іх, выбраных у брамнікі да парогаў, было дзьвесьце дванаццаць. Яны ўнесены ў сьпіс па селішчах сваіх. Іх паставіў Давід і Самуіл-празорлівец за вернасьць іхнюю. І яны і сыны іхнія былі на варце каля брамы дома Гасподняга, пры доме скініі. На чатырох баках былі брамнікі, на ўсходнім, заходнім, паўночным і паўднёвым. А браты іхнія жылі ў селішчах сваіх, прыходзячы да іх час ад часу на сем дзён. Гэтыя чатыры начальнікі брамнікаў, лявіты, былі ў даверы; яны ж былі прыстаўлены да жытлішчаў і да скарбніц дома Божага. Вакол дома Божага яны і ноч праводзілі, бо на іх ляжала ахова, і яны павінны былі кожнае раніцы адчыняць дзьверы. Адны зь іх былі прыстаўлены да службовага посуду, так, што лікам прымалі яго і лікам выдавалі. Другім зь іх даручана было астатняе начыньне і ўсе сьвятарскія патрэбы: мука найлепшая і віно і алей, і ладан пахучы. А з сыноў сьвятарскіх некаторыя складалі міра з рэчываў пахучых. Матафію зь лявітаў, — ён першынец Сэлума Карэяніна, — даверана было тое, што гатавалася на патэльнях. Некаторым з братоў іхніх, з сыноў Каатавых, даручана было прыгатаваньне пакладных хлябоў, каб класьці іх кожнае суботы. А сьпевакі, галоўныя ў пакаленьнях лявіцкіх, у пакоях храма вольныя былі ад заняткаў, бо дзень і ноч яны абавязаныя былі займацца майстэрствам сваім. Гэта ўзначальцы пакаленьняў лявіцкіх, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме. сыны Кероса, сыны Сіягі, сыны Фадона, сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэла, Сыны рабоў Саламонавых: сыны Сатая, сыны Сафэрэта, сыны Фэрыды, Астатнія Ізраільцяне, сьвятары, лявіты жылі ва ўсіх гарадах Юдэі, кожны ў сваім удзеле.
Выбор основного перевода