Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І сказаў Гасподзь Майсею на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана насупраць Ерыхона, кажучы: загадай сынам Ізраілевым, каб яны з надзелаў валоданьня свайго далі лявітам гарады для жыхарства; і палі пры гарадах з усіх бакоў дайце лявітам. Гарады будуць ім для жыхарства, а палі будуць для быдла іхняга і для маёмасьці іхняй і для ўсіх жыцьцёвых патрэбаў іхніх. Палі каля гарадоў, якія вы павінны даць лявітам, ад сьцяны горада павінны прасьцірацца на дзьве тысячы локцяў, ва ўсе бакі. І адмерце за горадам на ўсходні бок дзьве тысячы локцяў, і на паўднёвы бок дзьве тысячы локцяў, а пасярэдзіне горад: такія будуць у іх палі каля гарадоў. З гарадоў, якія вы дасьце лявітам, будуць шэсьць гарадоў пад сховы, у якія вы дазволіце ўцякаць забойцу; і звыш іх дайце сорак два гарады. Усіх гарадоў, якія вы павінны даць лявітам, будзе сорак восем гарадоў, з палямі каля іх. І калі будзеце даваць гарады з валоданьня сыноў Ізраілевых, тады з большага дайце больш, зь меншага менш; кожнае племя, гледзячы па надзеле, які атрымае, павінна даць з гарадоў сваіх лявітам. і казалі ім у Сіломе, у зямлі Ханаанскай, і сказалі: Гасподзь загадаў праз Майсея даць нам гарады на жыхарства і прадмесьці іх пад быдла наша. І далі сыны Ізраілевыя лявітам з надзелаў сваіх, паводле загаду Гасподняга, гэтыя гарады з прадмесьцямі іх. Выпала жэрабя плямёнам Каатавым; і дасталася па жэрабі сынам Аарона сьвятара, лявітам, ад племя Юдавага і ад племя Сымонавага і ад племя Веньямінавага трынаццаць гарадоў; а астатнім сынам Каата ад родаў племя Яфрэмавага і ад племя Данавага і ад палавіны племя Манасіінага паводле жэрабя дзесяць гарадоў; сынам Гірсонавым — ад родаў племя Ісахаравага і ад племя Асіравага і ад племя Нэфталімавага і ад палавіны племя Манасіінага ў Васане па жэрабі трынаццаць гадоў; сынам Мэрарыным, паводле іх родаў, ад племя Рувімавага, ад племя Гадавага і ад племя Завулонавага — дванаццаць гарадоў. І аддалі сыны Ізраілевыя лявітам гэтыя гарады з прадмесьцямі іх, як загадаў Гасподзь праз Майсея, паводле жэрабя. Ад племя сыноў Юдавых і ад племя сыноў Сымонавых далі гарады, якія названы паводле імя: сынам Аарона, з родаў Каатавых, з сыноў Лявіі, далі Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон, на гары Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго; а поле гэтага горада і сёлы яго аддалі ва ўласнасьць Халеву, сыну Ефаніінаму. І вось сынам Аарона сьвятара далі горад сховішча забойцаў, Хэўрон і прадмесьці яго, Ліўну і прадмесьці яе, Іятыр і прадмесьці яго, Эштэмо і прадмесьці яго, Халон і прадмесьці яго, Давір і прадмесьці яго, Аін і прадмесьці яго, Юту і прадмесьці яе, Бэт-Шэшэм і прадмесьці яго: дзевяць гарадоў ад двух плямёнаў гэтых; а ад племя Веньямінавага: Гаваон і прадмесьці яго, Геву і прадмесьці яе, Анатот і прадмесьці яго, Алмон і прадмесьці яго: чатыры гарады. Усіх гарадоў сынам Ааронавым, сьвятарам, трынаццаць гарадоў з прадмесьцямі іх. І родам сыноў Каатавых, лявітаў, астатнім з сыноў Каатавых, паводле жэрабя іхняга, дасталіся гарады ад племя Яфрэмавага; далі ім горад сховішча забойцаў, Сіхем і прадмесьці яго, на гары Яфрэмавай, Газэр і прадмесьці яго; Кіўцаім і прадмесьці яго, Бэт-Арон і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад племя Данавага: Элтэке і прадмесьці яго, Гівэтон і прадмесьці яго, Аялон і прадмесьці яго, Гат-Рымон і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад палавіны племя Манасіінага: Фаанах і прадмесьці яго, Гат-Рымон і прадмесьці яго: два гарады. Усіх гарадоў з прадмесьцямі іх пастатнім родам сыноў Каатавых дзесяць. А сынам Гірсонавым, з родаў лявіцкіх: ад палавіны племя Манасіінага горад сховішча забойцам, Галан у Васане і прадмесьці яго, і Бээштэру і прадмесьці яе: два гарады; ад племя Ісахаравага: Кішыён і прадмесьці яго, Даўрат і прадмесьці яго, Ярмут і прадмесьці яго, Эн-Ганім і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад племя Асіравага: Мішал і прадмесьці яго, Аўдон і прадмесьці яго, Хэлкат і прадмесьці яго, Рэхаў і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад племя Нэфталімавага горад сховішча забойцам, Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, Хамот-Дор і прадмесьці яго, Картан і прадмесьці яго: тры гарады. Усіх гарадоў сынам Гірсонавым, паводле родаў іхніх, трынаццаць гарадоў з прадмесьцямі іх. Родам сыноў Мэрарыных, астатнім лявітам: ад племя Завулонавага Ёкнэам і прадмесьці яго, Карту і прадмесьці яе, Дымну і прадмесьці яе, Нагалал і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад племя Рувімавага Бэцэр і прадмесьці яго, Яаца і прадмесьці яе, Кедэмот і прадмесьці яго, Мэфаат і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад племя Гадавага: гарады сховішчы забойцаў — Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго, Маханаім і прадмесьці яго, Эсэвон і прадмесьці яго, Язэр і прадмесьці яго: усіх гарадоў чатыры, Усіх гарадоў сынам Мэрарыным паводле родаў іхніх, астатнім родам лявіцкім, паводле жэрабя дасталася дванаццаць гарадоў.
Выбор основного перевода