Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
і няхай здыме зь сябе адзеньне сваё, і надзене іншую вопратку, і вынесе попел за табар на чыстае месца; сьвяшчэнны ільняны хітон павінен апранаць ён, а сподняе адзеньне хай будзе на целе ягоным, і льняным пасам няхай апяразваецца і льняны кідар надзявае: гэта сьвяшчэнная вопратка; і хай абмывае ён цела сваё вадою і надзявае яе; Калі ўвойдуць туды сьвятары, дык яны не павінны выходзіць з гэтага сьвятога месца на зьнешні двор, пакуль не пакінуць там вопраткі сваёй, у якой служылі, бо яна сьвяшчэнная; яны павінны апрануцца ў іншае адзеньне, і тады выходзіць да людзей. А калі трэба будзе выйсьці на зьнешні двор, на зьнешні двор да народу, тады яны павінны будуць зьняць вопратку сваю, у якой яны служылі і пакінуць яе ў сьвяшчэнных пакоях і апрануцца ў іншую вопратку, каб сьвяшчэнным адзеньнем сваім не дакранацца да народу.
Выбор основного перевода