Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Ня еж ніякай погані. Вось быдла, якое вам можна есьці: валы, авечкі, козы, алень і сарна, і буйвал і казуля, і зубр і жырафа, і антылопа. Усякая жывёліна, у якое расшчэпленыя капыты і на абодвух капытах глыбокі разрэз, і якая жуе жуйку, тую ежце; толькі гэтых ня ежце з тых, што жуюць жуйку і маюць расшчэпленыя капыты з глыбокім разрэзам: вярблюда, зайца і тушканчыка, бо хоць яны жуюць жуйку, але капыты ў іх не расшчэпленыя: нячыстыя яны вам; і сьвіньні, бо капыты ў яе расшчэпленыя, але ня жуе жуйкі; нячыстая яна вам; ня ежце мяса іх і да трупаў іх не дакранайцеся. З усіх жывёлаў, якія ў вадзе, ежце ўсіх, у якіх ёсьць пер'е і луска; а ўсіх тых, у якіх няма пер'я і лускі, ня ежце: нячыста гэта вам. Усякае птаства чыстае ежце; а гэтых зь іх ня трэба есьці: арла, грыфа і марскога арла, і кані, і сокала і крагуля з пародаю іхняю, і ўсякага гругана з пародаю ягонаю, і страўса і савы, і чайкі і шуляка з пародай ягонаю, і сойкі, і пушчыка, і лебедзя, і пелікана, і сіпа, і кармарана, і чаплі, і бусла з пародаю ягонай, і ўдода, і кажана. Усе крылатыя паўзуны нячыстыя вам, ня ежце іх. Усю чыстую птушку ежце.
Выбор основного перевода