Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Вось закон пра прынашэньне хлебнае: сыны Ааронавыя павінны прыносіць яго Госпаду на ахвярнік; і няхай возьме жменяй сваёю з прынашэньня хлебнага і пшанічнай мукі і алею і ўвесь ліван, які на ахвяры, і спаліць на ахвярніку: гэта прыемная духмянасьць, у памяць перад Госпадам; а астатняе зь яго няхай ядуць Аарон і сыны ягоныя; прэсным трэба есьці яго на сьвятым месцы, на двары скініі сходу няхай ядуць яго: нельга пячы яго квашаным. Гэта даю Я ім у долю з ахвяраў Маіх. Гэта вялікая сьвятыня, як ахвяра за грэх і ахвяра павіннасьці. Усе нашчадкі Ааронавыя мужчынскага полу могуць есьці яе. Гэта вечная дзялянка ў роды вашыя з ахвяраў Гасподніх. Усё, што дакранаецца да іх, асьвеціцца. хлеб Бога свайго зь вялікіх сьвятыняў і са сьвятыняў ён можа есьці; вось, што належыць табе са сьвятыняў вялікіх, з таго, што паліцца: любое прынашэньне іхняе хлебнае, і ўсякая ахвяра іхняя за грэх, і кожная іхняя ахвяра за віну, што яны прынясуць Мне; гэта вялікая сьвятыня табе і сынам тваім. На самым сьвятым месцы ежце гэта; усе мужчынскага полу могуць есьці; гэта сьвятыняю і будзе табе.
Выбор основного перевода