Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
хто большы лікам, тым дай долю большую, а хто меншы лікам, тым дай долю меншую: кожнаму трэба даць долю суразьмерна з колькасьцю тых, што ўвайшлі ў падлік; А гарады лявітаў, дамы ў гарадах валоданьня іхняга, лявітам заўсёды можна выкупляць; а хто зь лявітаў ня выкупіць, дык прададзены дом у горадзе валоданьня іхняга ў юбілей адыдзе, бо дамы ў гарадах лявіцкіх складаюць іхняе валоданьне сярод сыноў Ізраілевых: і палёў вакол гарадоў іхніх прадаваць нельга, бо гэта вечнае валоданьне іхняе. Правадыры пакаленьняў лявіцкіх прыйшлі да Элеазара сьвятара і да Ісуса, сына Нава, і да правадыроў пакаленьняў сыноў Ізраілевых, і казалі ім у Сіломе, у зямлі Ханаанскай, і сказалі: Гасподзь загадаў праз Майсея даць нам гарады на жыхарства і прадмесьці іх пад быдла наша. І далі сыны Ізраілевыя лявітам з надзелаў сваіх, паводле загаду Гасподняга, гэтыя гарады з прадмесьцямі іх. Выпала жэрабя плямёнам Каатавым; і дасталася па жэрабі сынам Аарона сьвятара, лявітам, ад племя Юдавага і ад племя Сымонавага і ад племя Веньямінавага трынаццаць гарадоў; а астатнім сынам Каата ад родаў племя Яфрэмавага і ад племя Данавага і ад палавіны племя Манасіінага паводле жэрабя дзесяць гарадоў; сынам Гірсонавым — ад родаў племя Ісахаравага і ад племя Асіравага і ад племя Нэфталімавага і ад палавіны племя Манасіінага ў Васане па жэрабі трынаццаць гадоў; сынам Мэрарыным, паводле іх родаў, ад племя Рувімавага, ад племя Гадавага і ад племя Завулонавага — дванаццаць гарадоў. І аддалі сыны Ізраілевыя лявітам гэтыя гарады з прадмесьцямі іх, як загадаў Гасподзь праз Майсея, паводле жэрабя. Ад племя сыноў Юдавых і ад племя сыноў Сымонавых далі гарады, якія названы паводле імя: сынам Аарона, з родаў Каатавых, з сыноў Лявіі, далі Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон, на гары Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго; а поле гэтага горада і сёлы яго аддалі ва ўласнасьць Халеву, сыну Ефаніінаму. І вось сынам Аарона сьвятара далі горад сховішча забойцаў, Хэўрон і прадмесьці яго, Ліўну і прадмесьці яе, Іятыр і прадмесьці яго, Эштэмо і прадмесьці яго, Халон і прадмесьці яго, Давір і прадмесьці яго, Аін і прадмесьці яго, Юту і прадмесьці яе, Бэт-Шэшэм і прадмесьці яго: дзевяць гарадоў ад двух плямёнаў гэтых; а ад племя Веньямінавага: Гаваон і прадмесьці яго, Геву і прадмесьці яе, Анатот і прадмесьці яго, Алмон і прадмесьці яго: чатыры гарады. Усіх гарадоў сынам Ааронавым, сьвятарам, трынаццаць гарадоў з прадмесьцямі іх. І родам сыноў Каатавых, лявітаў, астатнім з сыноў Каатавых, паводле жэрабя іхняга, дасталіся гарады ад племя Яфрэмавага; далі ім горад сховішча забойцаў, Сіхем і прадмесьці яго, на гары Яфрэмавай, Газэр і прадмесьці яго; Кіўцаім і прадмесьці яго, Бэт-Арон і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад племя Данавага: Элтэке і прадмесьці яго, Гівэтон і прадмесьці яго, Аялон і прадмесьці яго, Гат-Рымон і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад палавіны племя Манасіінага: Фаанах і прадмесьці яго, Гат-Рымон і прадмесьці яго: два гарады. Усіх гарадоў з прадмесьцямі іх пастатнім родам сыноў Каатавых дзесяць. А сынам Гірсонавым, з родаў лявіцкіх: ад палавіны племя Манасіінага горад сховішча забойцам, Галан у Васане і прадмесьці яго, і Бээштэру і прадмесьці яе: два гарады; ад племя Ісахаравага: Кішыён і прадмесьці яго, Даўрат і прадмесьці яго, Ярмут і прадмесьці яго, Эн-Ганім і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад племя Асіравага: Мішал і прадмесьці яго, Аўдон і прадмесьці яго, Хэлкат і прадмесьці яго, Рэхаў і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад племя Нэфталімавага горад сховішча забойцам, Кедэс у Галілеі і прадмесьці яго, Хамот-Дор і прадмесьці яго, Картан і прадмесьці яго: тры гарады. Усіх гарадоў сынам Гірсонавым, паводле родаў іхніх, трынаццаць гарадоў з прадмесьцямі іх. Родам сыноў Мэрарыных, астатнім лявітам: ад племя Завулонавага Ёкнэам і прадмесьці яго, Карту і прадмесьці яе, Дымну і прадмесьці яе, Нагалал і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад племя Рувімавага Бэцэр і прадмесьці яго, Яаца і прадмесьці яе, Кедэмот і прадмесьці яго, Мэфаат і прадмесьці яго: чатыры гарады; ад племя Гадавага: гарады сховішчы забойцаў — Рамот у Галаадзе і прадмесьці яго, Маханаім і прадмесьці яго, Эсэвон і прадмесьці яго, Язэр і прадмесьці яго: усіх гарадоў чатыры, Усіх гарадоў сынам Мэрарыным паводле родаў іхніх, астатнім родам лявіцкім, паводле жэрабя дасталася дванаццаць гарадоў. Усіх гарадоў лявіцкіх сярод валоданьняў сыноў Ізраілевых было сорак восем гарадоў з прадмесьцямі іх. Пры гарадах гэтых былі каля кожнага горада прадмесьці вакол яго: так было пры ўсіх гарадах гэтых.
Выбор основного перевода