Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Ісус, будучы паблізу Ерыхона, зірнуў і бачыць, і вось стаіць перад ім чалавек, і ў руцэ ў яго аголены меч. Ісус падышоў да яго і сказаў яму: ці наш ты, ці зь непрыяцеляў нашых? Ён сказаў: не, я правадыр войска Гасподняга, цяпер прыйшоў. Ісус упаў тварам сваім на зямлю і пакланіўся і сказаў яму: што гаспадар мой скажа рабу свайму? Правадыр войска Гасподняга сказаў Ісусу: здымі абутак твой з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, сьвятое. Ісус так і зрабіў. І маліўся Елісей і казаў: Госпадзе! разамкні яму вочы, каб ён убачыў. І разамкнуў Гасподзь вочы слузе, і ён убачыў, і вось, уся гара напоўнена конямі і калясьніцамі вогненнымі вакол Елісея. тады разамкнуліся ў іх вочы, і яны пазналі Яго; але Ён зрабіўся нябачны ім.
Выбор основного перевода