Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І павярнулі мы адтуль і йшлі да Васана, і выступіў супроць нас на вайну Ог, цар Васанскі, з усім народам сваім каля Эдрэі. І сказаў мне Гасподзь: ня бойся яго, бо Я аддам у руку тваю яго і ўвесь народ ягоны і ўсю зямлю ягоную, і ты зробіш зь ім так, як зрабіў зь Сігонам, царом Амарэйскім, які жыў у Эсэвоне. І аддаў Гасподзь, Бог наш, у рукі нашыя і Ога, цара Васанскага, і ўвесь народ ягоны; і мы пабілі яго, так што нікога не засталося ў яго жывога; і ўзялі мы ў той час усе гарады ягоныя; ня было горада, якога мы не ўзялі б у іх: шэсьцьдзясят гарадоў, усю вобласьць Аргоў, царства Ога Васанскага; усе гэтыя гарады ўмацаваныя былі высокімі сьценамі, брамамі й заваламі, апрача гарадоў неўмацаваных, даволі многіх; і выклялі мы іх, як зрабілі зь Сігонам, царом Эсэвонскім, выкляўшы кожны горад з мужчынамі, жанчынамі й дзецьмі; а ўсё быдла і захопленае ў гарадах узялі сабе здабычаю. усё царства Ога Васанскага, які валадарыў у Аштароце і ў Эдрэі. Ён заставаўся адзін з Рэфаімаў, якіх Майсей пабіў і прагнаў.
Выбор основного перевода