Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
А сьвяшчэнная вопратка, якая для Аарона, пяройдзе пасьля яго да сыноў ягоных, каб у ёй памазваць іх і ўручаць ім сьвятарства; сем дзён павінен апранацца ў іх сьвятар з сыноў ягоных, які заступае яго месца, які будзе ўваходзіць у скінію сходу дзеля служэньня ў сьвятыні. І ўзышоў Аарон сьвятар на гару Ор па загадзе Гасподнім і памёр там на саракавым годзе пасьля выхаду зь зямлі Егіпецкай, на пятым месяцы, у першы дзень месяца. Аарону было сто дваццаць тры гады, калі памёр на гары Ор. І сыны Ізраілевыя выправіліся з Бээрот-Бэнэ-Яакана ў Мозэр; там памёр Аарон і пахаваны там, і стаў сьвятаром замест яго сын ягоны Элеазар.
Выбор основного перевода