Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
і вазьмі алей памазаньня, і вылі яму на галаву, і памаж яго. А сьвяшчэнная вопратка, якая для Аарона, пяройдзе пасьля яго да сыноў ягоных, каб у ёй памазваць іх і ўручаць ім сьвятарства; і апрані Аарона ў сьвяшчэннае адзеньне, і памаж яго, і асьвяці яго, каб ён быў сьвятаром Мне. і памаж іх, як памазаў ты бацьку іхняга, каб яны былі сьвятарамі Мне, і памазаньне іх прысьвеціць іх у вечнае сьвятарства ў роды іхнія. а астатняе зь яго няхай ядуць Аарон і сыны ягоныя; прэсным трэба есьці яго на сьвятым месцы, на двары скініі сходу няхай ядуць яго: Усе нашчадкі Ааронавыя мужчынскага полу могуць есьці яе. Гэта вечная дзялянка ў роды вашыя з ахвяраў Гасподніх. Усё, што дакранаецца да іх, асьвеціцца. Увесь мужчынскі пол сьвятарскага роду можа есьці яе; на сьвятым месцы павінен есьці яе: гэта вялікая сьвятыня. сваімі рукамі павінен ён прынесьці ў ахвяру Госпаду: тлушч з грудзінай павінен ён прынесьці ў ахвяру Госпаду: тлушч з грудзінай павінен ён прынесьці, патрасаючы грудзінай перад абліччам Гасподнім; тлушч спаліць сьвятар на ахвярніку, а грудзіна належыць Аарону і сынам ягоным; і правы плячук, як паднашэньне, зь мірных ахвяраў вашых аддавайце сьвятару: хто з сыноў Ааронавых прыносіць кроў зь мірнай ахвяры і тлушч, таму і правая лапатка на долю; бо Я бяру ад сыноў Ізраілевых зь мірных ахвяраў іхніх грудзіну патрасаньня і плячук паднашэньня, і аддаю іх Аарону сьвятару і сынам ягоным як вечную дзялянку ад сыноў Ізраілевых.
Выбор основного перевода