Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
А я — ледзь ногі мае не пахіснуліся, ледзь падэшвы мае не пакаўзнуліся, — я быў ліхім пазайздросьціў, як пабачыў дабрадзенства бязбожных, бо няма ім цярпеньняў да самае сьмерці, і сіла моцная ў іх; на працы людзкой іх няма, і разам зь людзьмі яны ўціску ня знаюць. Вось таму іхняя пыха, як нашыйнік, абклала іх, і дзёрзкасьць, як убор, аблягае іх; вылазяць ім вочы ад тлушчу, жаданьні ў сэрцы іхнім варушацца, сьмяюцца яны з усяго; зласьліва паклёпы наводзяць; ганарыста гавораць; Зямля ваша спустошана; гарады вашыя агнём спалены; палі вашыя на вашых вачах паядаюць чужынцы; усё запусьцела, быццам пасьля руйнаваньня чужынскага. І дамы іхнія пяройдуць да іншых, гэтак сама і палі і жонкі; бо Я працягну руку Маю на насельнікаў гэтай зямлі, кажа Гасподзь. Чужыя пажыралі сілу ягоную, — і ён не заўважаў; сівізна пакрыла яго, а ён ня ведае.
Выбор основного перевода