Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Кіроўцу хору Ідутумавага. Псальма Асафава. Голас мой да Бога, і я буду клікаць; голас мой да Бога, і Ён пачуе мяне. У дзень скрухі маёй шукаю Госпада; рука мая працягнута ўначы, і не апускаецца; душа мая ня хоча суцешанай быць. Пра Бога згадваю, і дрыжу; разважаю, і зьнемагае мой дух. Ты не даеш мне вачэй маіх зьмежыць; я ашаломлены, і не магу гаварыць. Разважаю пра даўнія дні, пра гады пракаветныя; узгадваю песьні мае начныя, гутару з сэрцам маім, і выпрабоўвае дух мой: няўжо назаўсёды адкінуў, Гасподзь, і ня будзе больш дабраволіць? няўжо назаўсёды міласьць Яго перастала быць, і спынілася слова Ягонае з роду ў род? няўжо Бог забыўся мілаваць? няўжо ў гневе спыніў шчадроты Свае? І сказаў я: вось гора маё — перамена правіцы Ўсявышняга. Буду ўспамінаць пра дзеі Гасподнія! буду ўспамінаць пра даўнія цуды Твае. Буду ў кожны Твой чын заглыбляцца, разважаць пра вялікія дзеі Твае. Божа! сьвятая дарога Твая. Які Бог такі вялікі, як Бог наш! Ты — Бог, Які творыць цуды; Ты паказаў магутнасьць Сваю сярод народаў; Ты вызваліў народ Твой рукою сыноў Якава і Язэпа. Бачылі Цябе, Божа, воды, бачылі Цябе воды, і напалохаліся, і скалануліся бездані. Аблокі вылівалі воды, хмары аддавалі гром, і лёталі стрэлы Твае. Голас грому Твайго ў коле нябесным; маланкі асьвятлялі сьвет; зямля трэслася і скаланалася. Шлях Твой у моры, і сьцежка Твая ў водах вялікіх, і сьляды Твае невядомыя. Як статак, вёў Ты народ Твой рукою Майсея і Аарона. Як пастух Ён будзе пасьвіць Свой статак; ягнят будзе браць на рукі і насіць на грудзях Сваіх, і вадзіць дойных. І пастаўлю над імі пастыраў, якія будуць пасьвіць іх, і яны ўжо ня будуць баяцца і палохацца і ня будуць губіцца, кажа Гасподзь. Вось, настаюць дні, кажа Гасподзь, — і пастаўлю Давіду Галіну праведную, і зацаруе Цар і будзе рабіць мудра і будзе чыніць суд і праўду на зямлі. А раб Мой Давід будзе царом над імі і пастырам усіх іх, і яны будуць хадзіць паводле запаведзяў Маіх і пастановы Мае будуць захоўваць і выконваць іх. Пасьля гэтага навернуцца сыны Ізраілевыя і знойдуць Госпада Бога свайго і Давіда, цара свайго, і будуць богабаязныя перад Госпадам і даброцьцю Ягонай у апошнія дні». І стане Ён, і будзе пасьвіць у сіле Гасподняй, у велічы імя Госпада Бога Свайго і яны будуць жыць бясьпечна, бо тады Ён будзе вялікі да краёў зямлі. Я — Пастыр Добры: Пастыр Добры аддае жыцьцё сваё за авечкі; А Бог згоды, Які ўзьнёс зь мёртвых Пастыра авечак вялікага Крывёю запавета вечнага, Госпада нашага Ісуса (Хрыста),
Выбор основного перевода