Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Мы памром і будзем, як вада, вылітая на зямлю, якую нельга сабраць; але Бог ня хоча загубіць душу і думае, як бы не адкінуць ад Сябе адкінутага. Хай пакіне бязбожнік дарогу сваю і беззаконьнік — намыслы свае, і хай зьвернецца да Госпада, — і Ён памілуе яго, і да Бога нашага, — бо Ён мілажальны. Хіба Я хачу сьмерці беззаконьніка? кажа Гасподзь Бог. Ці ж не таго, каб ён адвярнуўся ад шляхоў сваіх і быў жывы? Таму Я буду судзіць вас, доме Ізраілеў, кожнага паводле шляхоў ягоных, кажа Гасподзь Бог; пакайцеся і адвярнецеся ад усіх злачынстваў вашых, каб бязбожнасьць ня сталася вам на спатыкненьне. Адкіньце ад сябе ўсе грахі вашыя, якімі грашылі вы, і стварэце сабе новае сэрца і новы дух: і навошта вам паміраць, доме Ізраілеў? Бо Я не хачу сьмерці таму, хто памірае, кажа Гасподзь Бог; а навярнецеся — і жывеце! Таму сёньня так кажа Гасподзь Саваоф: павярнеце сэрца ваша на дарогі вашыя. Не марудзіць Гасподзь з выкананьнем абяцаньня, як некаторыя лічаць гэта марудлівасьцю; а доўга трывае нас, ня хочучы, каб хто загінуў, а каб усе прыйшлі да каяньня.
Выбор основного перевода