Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Прароцтва пра Егіпет. — Вось, Гасподзь сядзіць на воблаку лёгкім і прыбывае ў Егіпет. І затрымцяць ад аблічча Яго ідалы Егіпецкія, і сэрца Егіпта растане ў ім. У той дзень Егіпцяне будуць падобныя да жанчын і затрымцяць і забаяцца руху рукі Госпада Саваофа, якую Ён падыме на іх. І запалю агонь у капішчах божышчаў Егіпцянаў; і ён спаліць іх, а гэтых возьме ў палон, і апранецца ў зямлю Егіпецкую, як пастух апранаецца ў вопратку сваю, і выйдзе адтуль спакойна; І пашлю агонь на Егіпет; затрымціць Сін, і Но рухне, і на Мэмфіс нападуць ворагі сярод дня. І пройдзе бедства па моры і разаб'е хвалі марскія, і высахнуць усе глыбіні ракі, і ўпакорыцца ганарыстасьць Асура, і жазло адымецца ў Егіпта. І будзе ў той дзень, кажа Гасподзь Саваоф, Я зьнішчу імёны ідалаў з гэтай зямлі, і яны ня будуць больш упамінацца, гэтак сама і лжэпрарокаў і нячыстага духа зь зямлі выдалю.
Выбор основного перевода