Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
ня спытаўшыся вуснаў Маіх, ідуць у Егіпет, каб падмацаваць сябе сілаю фараонавай і схавацца пад ценем Егіпта. Але сіла фараона будзе вам сорамам, і прытулак пад ценем Егіпта — ганьбаю; І сказаў ім Рабсак: скажэце Эзэкію: так кажа цар вялікі, цар Асірыйскі: што гэта за надзея, на якую ты спадзяешся? Вось, ты думаеш абаперціся на Егіпет, на гэтую трысьціну надламаную, якая, калі хто на яе абапрэцца, увойдзе таму ў руку і пратне яе? Такі фараон, цар Егіпецкі, для ўсіх, хто на яго спадзяецца. Так кажа Гасподзь народу гэтаму: за тое, што яны любяць бадзяцца, ня стрымліваюць ног сваіх, за тое Гасподзь не дабраволіць ім, нагадвае сёньня беззаконьні іхнія і карае грахі іхнія. Стаміліся нашыя вочы чакаць дапамогі марнае; з вежы дазорнай чакалі народу, які нас ня выратаваў. І ўведаюць усе насельнікі Егіпта, што Я — Гасподзь; бо яны дому Ізраілеваму былі падпораю трысьняговаю. І зробіцца зямля Егіпецкая пустыняю і стэпам; і ўведаюць, што Я — Гасподзь. Бо ён кажа: мая рака, і я стварыў яе; У той дзень узгадую рог дому Ізраілеваму, і табе разамкну вусны сярод іх, і ўведаюць, што Я — Гасподзь. У ахвярапрынашэньнях Мне яны прыносяць мяса і ядуць яго; Госпаду не да спадобы яны; сёньня Ён згадае бязбожнасьць іхнюю і пакарае іх за грахі іхнія: яны вернуцца ў Егіпет.
Выбор основного перевода