Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І будуць падаць сярод вас забітыя, і ўведаеце, што Я — Гасподзь. Цар будзе бедаваць, і князь апранецца ў жудасьць, і ў народу зямлі будуць дрыжаць рукі. Учыню зь імі паводле ўчынкаў іхніх, паводле судоў іхніх буду судзіць іх; і ўведаюць, што Я — Гасподзь. І выдзелю з вас мяцежнікаў і непакорлівых Мне. Зь зямлі пражываньня іхняга выведу іх, але ў зямлю Ізраілевую яны ня ўвойдуць, — і ўведаеце, што Я — Гасподзь. І ўведаеце, што Я — Гасподзь, калі ўвяду вас у зямлю Ізраілевую — у зямлю, якую Я прысягнуўся даць бацькам вашым, падняўшы руку Маю. І ўведаеце, што Я — Гасподзь, калі ўчыняцьму з вамі дзеля імя Майго, не паводле ліхіх вашых шляхоў і вашых учынкаў распусных, доме Ізраілеў, — кажа Гасподзь Бог. Таму так кажа Гасподзь Бог: як што ты забыла Мяне і адвярнулася ад Мяне, дык і цярпі за беззаконьне тваё і за блудадзейства тваё. А дочкі ягоныя, якія на зямлі, забітыя будуць мечам, і ўведаюць, што Я — Гасподзь. І адчуюць яны няславу сваю і ўсе пахібы свае, якія рабілі перада Мною, калі жыцьмуць на зямлі сваёй у бясьпецы і ніхто ня будзе запалохваць іх,
Выбор основного перевода