Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І ўсякую дзесяціну з буйнога і дробнага быдла, з усяго, што праходзіць пад кіем дзясятае, трэба прысьвячаць Госпаду; У гарадах нагорных, у гарадах нізінных і ў гарадах паўднёвых, і ў зямлі Веньямінавай і ў навакольлях Ерусаліма і ў гарадах Юды зноў будуць праходзіць статкі пад рукою таго, хто іх лічыць, кажа Гасподзь. Добра чалавеку, калі ён нясе ярмо ў маладосьці сваёй; сядзіць адасоблена і маўчыць, бо Ён ярмо наклаў на яго; кладзе вусны свае ў пыл, думаючы: «магчыма, яшчэ ёсьць надзея»; падстаўляе шчаку сваю таму, хто яго б'е, здавальняецца ганьбаваньнем, бо не навек пакідае Гасподзь. Але паслаў гора, і ўмілажаліцца зь вялікай даброці Сваёй. І ты ўзгадаеш пра шляхі твае, і будзе сорамна табе, калі пачнеш прымаць да сябе сёстраў тваіх, большых за цябе, як і меншых за цябе, і калі Я буду даваць табе іх у дочкі, а не ад твайго спрымірэнства. Чаго вы хочаце? каб з посахам прыйшоў да вас, ці зь любоўю і духам лагоднасьці?
Выбор основного перевода