Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Калі Я скажу беззаконцу: »сьмерцю памрэш!«, а ты ня будзеш яго наводзіць на розум і казаць, каб асьцерагчы беззаконца ад беззаконнага шляху ягонага, каб ён быў жывы, дык беззаконец той памрэ ў беззаконьні сваім, і Я спаганю кроў ягоную з рук тваіх. але калі ў яго нарадзіўся сын разбойнік, які пралівае кроў і робіць што-колечы з таго, чаго ён сам зусім не рабіў: і на горах есьць ахвярнае і жонку блізкага свайго апаганьвае. беднага і ўбогага ўціскае, гвалтам адбірае, закладу не вяртае і да ідалаў зьвяртае вочы свае, робіць гідоту, у рост дае і бярэ ліхву, — дык ці ж будзе ён жывы. Не, ён ня будзе жывы. Хто робіць усе такія гідоты, той мусова памрэ, кроў яго будзе на ім.
Выбор основного перевода