Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
«Я памазаў Цара Майго над Сіёнам, сьвятою гарою Маёю. І пойдзе пасынак ад кораня Есэевага, і галіна вырасьце ад кораня ягонага; Вось, настаюць дні, кажа Гасподзь, — і пастаўлю Давіду Галіну праведную, і зацаруе Цар і будзе рабіць мудра і будзе чыніць суд і праўду на зямлі. Скажы: так кажа Гасподзь Бог: вялікі арол зь вялікімі крыламі, з доўгімі пёрамі, пушысты, перысты прыляцеў на Ліван і зьняў з кедра вяршаліну, сарваў верхні малады парастак і прынёс яго ў зямлю Ханаанскую, у горадзе гандляроў пасадзіў яго; бо на Маёй сьвятой гары, на гары высокай Ізраілевай, — кажа Гасподзь Бог, — там будзе служыць Мне ўвесь дом Ізраілеў — увесь, колькі яго ёсьць на зямлі; там Я з добрым упадабаньнем прыму іх, і там запатрабую прынашэньняў вашых і пачаткаў вашых з усімі сьвятымі вашымі. Вось, Асур быў кедр на Ліване з прыгожымі галінамі і цяністаю лістотаю і высокі ростам: вяршаліна ягоная была сярод тоўстых сукоў. І ўведаюць народы, якія застануцца вакол вас, што Я Гасподзь зноў будую разбуранае, засаджваю апусьцелае. Я Гасподзь сказаў — і зрабіў. выслухай жа, Ісусе, іярэю вялікі, ты і браты твае, што сядзяць перад табою, мужы знакамітыя: вось, Я прыводжу раба Майго, ПАРАСТКА.
Выбор основного перевода