Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Але ў прароках Ерусаліма бачу жахлівае: яны распусьнічаюць і ходзяць у фальшы, падтрымліваюць рукі ліхадзеяў, каб ніхто не наварочваўся ад сваёй бязбожнасьці; усе яны перад Мною — як Садома, і жыхары яго — як Гамора. І беззаконьнік, калі адвернецца ад усіх грахоў сваіх, якія рабіў, і будзе трымацца ўсіх пастановаў Маіх і паводзіцца законна і праведна, жывы будзе, не памрэ. А калі скажу пахібніку: «ты сьмерцю памрэш», і ён адвернецца ад грахоў сваіх і будзе чыніць справядлівасьць і праўду, калі гэты пахібнік верне заклад, за адабранае заплаціць, будзе хадзіць паводле законаў жыцьця, ня робячы нічога благога, — дык ён будзе жывы, не памрэ. Ніводзін грэх ягоны, якія ён зрабіў, не ўзгадаецца яму; ён пачаў чыніць справядлівасьць і праўду, ён будзе жывы. Бо Я ведаю, якія шматлікія злачынствы вашыя і якія цяжкія грахі вашыя: вы — ворагі справядлівага, бераце хабар і перакручваеце ў судзе справы бедных.
Выбор основного перевода