Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І ўкрыла воблака скінію сходу. І ня мог Майсей увайсьці ў скінію, бо засланяла яго воблака, і слава Гасподняя напаўняла скінію. Калі сьвятары выйшлі зь сьвяцілішча, воблака напоўніла дом Гасподні; і не маглі сьвятары стаяць на набажэнстве з прычыны воблака; бо слава Гасподняя напоўніла храм Гасподні. І затрэсьліся бэлькі ў браме ад голасу тых, што клікалі, і дом напоўніўся дымам ахвярным. У якім выглядзе бывае вясёлка на аблоках падчас дажджу, такі выгляд мела гэтае зьзяньне вакол. І слава Бога Ізраілевага сышла з херувіма, на якім была, да парога Дома. І паклікаў Ён чалавека, апранутага ў ільняную вопратку, у якога на поясе пісцовыя прылады. І вось, слава Бога Ізраілевага ішла з усходу, і голас Яго — як шум многіх водаў, і зямля асьвяцілася ад славы Яго. І слава Госпада ўвайшла ў храм праз браму, што выходзіць на ўсход.
Выбор основного перевода