Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Езэкііль
Параллельные места
І відаць было ў херувімаў падабенства рук чалавечых пад крыламі іхнімі. І ў кожнае жывёліны чатыры твары: першы твар — твар херувімавы, другі твар — твар чалавечы, трэці твар — ільвіны і чацьвёрты — твар арліны. І перад тронам мора шкляное, падобнае да крышталю; і пасярод трона і навокал трона чатыры жывыя істоты, поўныя вачэй сьпераду і ззаду: І першая жывая істота была падобная да льва, і другая жывая істота падобная да цяляці, і трэйцяя жывая істота мела аблічча, як у чалавека, і чацьвёртая жывая істота, падобная да арла лятучага. І кожная з чатырох жывых істотаў мела па шэсьць крылаў абапал, а ўсярэдзіне яны поўныя вачэй; і ні ўдзень ані ўночы ня маюць спакою, заклікаючы: «Сьвяты, сьвяты, сьвяты Гасподзь Бог Усеўладны, Які быў, ёсьць і прыйдзе».
Выбор основного перевода