Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Параллельные места
І збаяўся Ёсафат, і павярнуў твар свой ісьціць Госпада, і абвясьціў пост па ўсёй Юдэі. Я сабраў іх каля ракі, якая ўпадае ў Агаву, і мы прастаялі там тры дні, і калі я агледзеў народ і сьвятароў, дык з сыноў Лявіі нікога там не знайшоў. І выправіліся мы ад ракі Агавы на дванаццатым дні першага месяца, каб ісьці ў Ерусалім; і рука Бога нашага была над намі, і выратавала нас ад рукі ворага і ад тых, хто падпільноўваў нас па дарозе. А я, зь вялікай ласкі Тваёй, увайду ў харомы Твае, пакланюся храму сьвятому твайму богабаязна. «чаму мы посьцім, а Ты ня бачыш? упакорваем душы свае, а Ты ня ведаеш?» — Вось, у дзень посту вашага вы выконваеце волю вашу і патрабуеце цяжкае працы ад іншых. Ці такі той пост, які Я выбраў, — дзень, у які томіць чалавек душу сваю, калі нурыць галаву сваю, як трысьнёг, і падсьцілае пад сябе зрэб'е і попел? Ці гэта называеш постам і днём, заўгодным Госпаду?
Выбор основного перевода