Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Параллельные места
і аддаў ім вагою срэбра, золата і посуд, — усё ахвяраванае на дом Бога нашага, і што ахвяравалі цар і радцы ягоныя і князі ягоныя, і ўсе Ізраільцяне, якія там былі. І аддаў на рукі ім вагою: срэбра — шасьцьсот пяцьдзясят талантаў, і срэбнага посуду — на сто талантаў, золата — сто талантаў, і чараў залатых — дваццаць, і тысячу драхмаў, і дзьве пасудзіны з найлепшай бліскучай медзі, якая цэніцца як золата. І сказаў я ім: вы — сьвятыня Госпаду, і посуд — сьвятыня, і срэбра і золата — дабрахотнае дараваньне Госпаду Богу бацькоў вашых. Будзьце ж пільныя і зьберажэце гэта, пакуль вагою не здадзіце начальнікам над сьвятарамі і лявітамі і ўзначальнікам пакаленьняў Ізраілевых у Ерусаліме, у сховішча пры доме Гасподнім. І прынялі сьвятары і лявіты ўзважанае срэбра і золата і посуд, каб аднесьці ў Ерусалім, у дом Бога нашага. І выправіліся мы ад ракі Агавы на дванаццатым дні першага месяца, каб ісьці ў Ерусалім; і рука Бога нашага была над намі, і выратавала нас ад рукі ворага і ад тых, хто падпільноўваў нас па дарозе. І прыйшлі мы ў Ерусалім, і прабылі там тры дні. На чацьвёрты дзень мы здалі вагою срэбра і золата і посуд у дом Бога нашага, на рукі Мэрэмоту, сыну Урыі, сьвятару, і зь ім Элеазару, сыну Фінээсаву, і зь ім Ёзаваду, сыну Ісусаваму, і Наадыі, сыну Вінуя, лявітам усё лікам і вагою. І ўсё ўзважанае запісана ў той самы час. Астатнія з народу далі дваццаць тысяч драхмаў золата і дзьве тысячы мінаў срэбра і шэсьцьдзясят сем сьвятарскіх убраньняў. Калі гаворыць хто, гавары як словы Божыя; ці калі служыць хто, служы сілаю, якую дае Бог, каб ва ўсім ўслаўляўся Бог празь Ісуса Хрыста, Якому слава і ўлада навекі вечныя. Амін. а хто любіць Бога, таму дадзена разуменьне празь Яго.
Выбор основного перевода