Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Параллельные места
Які кажа пра Кіра: »пастыр Мой«, і ён выканае ўсю волю Маю і скажа Ерусаліму: »ты будзеш пабудаваны!« і храму: »ты будзеш заснаваны!" Так кажа Гасподзь памазанцу Свайму Кіру: Я трымаю цябе за правую руку, каб упакорыць табе народы, і здыму паясы з пасьніц цароў, каб адчыніліся табе дзьверы і брама не зачынялася: Я зрабіў зямлю і стварыў на ёй чалавека; Я — Мае рукі і распасьцёрлі нябёсы, і ўсяму воінству іхняму даў закон Я. Я ўзьвёў яго ў праўдзе і спрастую ўсе дарогія яго. Ён збудуе горад Мой і адпусьціць палонных Маіх, не за выкуп і не за дары, кажа Гасподзь Саваоф.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Выбор основного перевода