Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Якаў сказаў фараону: дзён вандраваньня майго сто трыццаць гадоў; малыя і няшчасныя дні жыцьця майго і не дасягнулі гадоў жыцьця бацькоў маіх, у днях вандраваньня іхняга. бо староньнія мы прад Табою і прыхадні, як і ўсе бацькі нашыя, як цень дні нашыя на зямлі, і няма нічога моцнага. Дні мае бягуць хутчэй за чалавека і канчаюцца без надзеі. Чалавек, народжаны жанчынай, недаўгавечны і перапоўнены журботамі: нібы кветка, ён выходзіць і ападае; уцякае, як цень, і ня спыняецца. Замглілася ад гароты вока маё, і ўсе чэлесы мае, як цень. Гляджу праваруч і бачу, што ніхто не прызнае мяне: ня стала мне сховаў, ніхто за душу маю ня мае турботы. Бо хто ведае, што чалавеку добра ў жыцьці, у безьлічы дзён марнага веку яго, якія праходзяць, бы цень? І хто чалавеку скажа, што будзе пад сонцам пасьля яго?
Выбор основного перевода