Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І пачулі трое сяброў Ёва пра ўсе гэтыя нягоды, што спасьціглі яго, і пайшлі кожны з свайго месца: Эліфаз Фэманіцянін, Вілдад Савхэянін і Сафар Нааміцянін, і сышліся, каб ісьці разам бедаваць зь ім і суцяшаць яго. І адказваў Эліфаз Фэманіцянін і сказаў: Вораг мой будзе, як бязбожнік, і паўсталы супроць мяне, як беззаконьнік. а на трох сяброў ягоных загарэўся гнеў ягоны за тое, што яны не знайшлі што адказаць, а тым часам вінавацілі Ёва. Адказваў Ёў Госпаду і сказаў: ведаю, што Ты ўсё можаш, і што намер Твой ня можа быць спынены. Хто гэты, што запамрочвае Наканаваньне, нічога не разумеючы? — Так, я казаў пра тое, чаго не разумеў, пра дзеі дзівосныя для мяне, якіх я ня ведаў. Выслухай, усклікаў я, і я буду гаварыць, і пра што буду пытацца ў Цябе, растлумач мне. Я чуў пра Цябе слыхам вуха; а цяпер мае вочы бачаць Цябе; таму я выракаюся і каюся ў пыле і ў попеле.
Выбор основного перевода