Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Хто зачыніў мора брамаю, калі яно вырвалася, выйшла як бы з чэрава, калі воблакі зрабіў вопраткаю ягонай і мглу пялёнамі ягонымі, і зацьвердзіў яму Маё вызначэньне, і паставіў завалы і браму, і сказаў: дагэтуль дойдзеш і не пяройдзеш, і тут мяжа пагардлівым хвалям тваім? Дзе дарога да жытлішча сьвятла, і дзе месца цемры? Ты, вядома, даходзіў да межаў яе і ведаеш сьцежкі да дома яе. Па якім шляху разьліваецца сьвятло і разносіцца ўсходні вецер па зямлі? калі сталяваў наверсе аблокі, калі мацаваў крыніцы бездані, тады я была пры Ім за майстра, і была кожны дзень радасьцю, весялосьцю была перад абліччам Ягоным заўсёды, Мяне вы ці не баіцеся, кажа Гасподзь, перад Мною ці ня трымціце? Я паклаў пясок, граніцаю мору, вечнаю мяжою, якую не пяройдзе; і хоць хвалі яго імкнуцца, але пераадолець ня могуць; хоць яны бушуюць, але пераступіць яе ня могуць.
Выбор основного перевода