Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
о, калі б я быў, як у ранейшыя месяцы, як у тыя дні, калі Бог асланяў мяне, калі сьвяцільня Ягоная сьвяціла над галавою маёю, і я пры сьвятле Ягоным хадзіў у цемры; як быў я ў дні маладосьці маёй, калі ласка Божая была над намётам маім, калі яшчэ ўсеўладны быў са мною, і дзеці мае вакол мяне, калі шляхі мае абмываліся малаком і скала крынічыла мне ручаі алею! Ці радаваўся я, што багацьце маё было вялікае, і што рука мая набыла многа? Хай баіцца Госпада ўся зямля; хай трымціць прад Ім усё жывое на сьвеце, Песьня ўзыходжаньня. Саламонава. Калі Гасподзь ня збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго; калі Гасподзь не ахавае горада, марна чувае варта. Дарэмна вы рана ўстаяце, позна праседжваеце, ясьце хлеб журботы, тым часам як любаснаму Свайму Ён дае сон.
Выбор основного перевода