Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Параллельные места
І пасланы былі лісты праз ганцоў ва ўсе вобласьці цара, каб забіць, пагубіць і вынішчыць усіх Юдэяў, малога і старога, дзяцей і жанчын у адзін дзень, у трынаццаты дзень дванаццатага месяца Адара і маёмасьць іх зрабаваць. сабраліся Юдэі ў гарадах сваіх па ўсіх вобласьцях цара Артаксэркса, каб накласьці руку на ліхіх нязычліўцаў сваіх; і ніхто ня мог устояць перад абліччам іхнім, бо страх перад імі напаў на ўсе народы. дзесяцёх сыноў Амана, сына Амадата, ворага Юдэяў, усьмерцілі яны, і на рабунак не працягнулі рукі сваёй. І сабраліся Юдэі, якія ў Сузах, таксама і ў чатырнаццаты дзень месяца Адара і ўсьмерцілі ў Сузах трыста чалавек, а на рабунак не працягнулі рукі сваёй. І астатнія Юдэі, якія былі ў царскіх вобласьцях, сабраліся, каб стаць на абарону жыцьця свайго і быць заспакоенымі ад ворагаў сваіх, і ўсьмерцілі зь няпрыяцеляў сваіх семдзесят пяць тысяч, а на рабунак не працягнулі рукі сваёй. А Юдэі, якія ў Сузах, зьбіраліся ў трынаццаты дзень яго і ў чатырнаццаты дзень яго, а ў пятнаццаты дзень яго супакоіліся і зрабілі яго днём гасьціны і весялосьці.
Выбор основного перевода