Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Параллельные места
І быў ён выхавальнікам Гадасы, — яна ж Эстэр, — дачкі дзядзькі яго, бо ня было ў яе ні бацькі, ні маці. Дзяўчына гэтая была прыгожая станам і прыгожая тварам. І пасьля сьмерці бацькі яе, Мардахэй узяў яе да сябе замест дачкі. Пасьля гэтага ўзьвялічыў цар Артаксэркс Амана, сына Амадата, Вугэяніна, і ўзьнёс яго і паставіў сядзеньне ягонае вышэй за ўсіх князёў, якія ў яго; Сьпісак з указа аддаць у кожную вобласьць, як закон, абвяшчаны ўсім народам, каб яны былі гатовыя да таго дня. Ганцы выправіліся хутка з царскім загадам. Абвешчаны быў указ і ў Сузах, сталічным горадзе; і цар і Аман сядзелі і пілі, а горад Сузы быў у трывозе. І прыйшлі служанкі Эстэры і еўнухі яе і расказалі ёй, і моцна затрывожылася царыца. І паслала вопратку, каб Мардахэй надзеў яе і зьняў зь сябе вярэту сваю. Але ён ня прыняў.
Выбор основного перевода