Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Жудасьць і яма і шворка — табе, жыхар Маава, сказаў Гасподзь. Хто ўцячэ ад жудасьці, — упадзе ў яму; а хто выйдзе зь ямы, — трапіць у шворку; бо Я навяду на яго, на Маава, гадзіну наведваньня іх, кажа Гасподзь. Раптоўна ўпаў Вавілон і разьбіўся; галасеце па ім, вазьмеце бальзаму на раны яго, можа, ён ацаліцца. Ганец бяжыць насустрач ганцу, і весьнік — насустрач весьніку, каб узьвясьціць цару Вавілонскаму, што горад яго ўзяты з усіх бакоў, У час іхняга разгарачэньня зраблю ім гасьціну і ўпаю іх, каб яны павесяліліся і заснулі вечным сном, і не прачыналіся, кажа Гасподзь. І напаю дап'яна князёў яго і мудрацоў яго, начальнікаў вобласьцяў яго і кіроўцаў гарадоў яго, і ваяроў яго, і заснуць сном вечным і не прачнуцца, кажа Цар, — Гасподзь Саваоф імя Яго. Тае самае ночы Валтасар, цар Халдэйскі, быў забіты, і Дарый Мідзянін, якому было шэсьцьдзясят два гады, прыняў царства.
Выбор основного перевода