Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
навядзе на яго Гасподзь воды бурлівыя і вялікія — цара Асірыйскага з усёю славаю ягонай; і падымецца яна ва ўсіх пратоках сваіх і выйдзе з усіх берагоў сваіх; Галасі, брама! вый голасам, горадзе! Распадзешся ты, уся зямля Філістымская; бо з поўначы дым ідзе, і няма адсталага ў полчышчах іхніх. Ён узыходзіць да Баіта і Дывона, узыходзіць на вышыні, каб плакаць; Мааў галосіць над Нэво і Мэдэваю; ва ўсіх іх астрыжаныя галовы, ва ўсіх паголеныя бароды. На вуліцах яго падпярэзваюцца вярэтаю; на дахах яго і на плошчах яго ўсё галосіць, тоне ў сьлёзах. І лямантуе Эсэвон і Элеала: голас іх чуецца да самай Яацы; за імі і воіны Маава галосяць; душа яго абурана ў ім. Галосіць сэрца маё па Мааве; уцякаюць зь яго да Сігора, да трэцяй Эглы; ідуць на ўсход Лухіцкі з плачам; па дарозе Харанаім з плачам; па дарозе Харанаімскай страшэнна лямантуючы; Пачулі народы пра пасаромленьне тваё, і лямант твой напоўніў зямлю; бо дужы сутыкнуўся з дужым, і абодва разам загінулі. Егіпет — цудоўная цялушка; але пагібель ідзе з поўначы, ідзе. Пасаромлена дачка Егіпта, перададзена ў рукі народу паўночнаму. І кажа мне: воды, якія ты бачыў, дзе сядзіць блудадзейка, гэта людзі і народы, і плямёны і роды.
Выбор основного перевода