Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
тады сьвятар хай закляне жонку кляцьбою праклёну і скажа сьвятар жонцы: хай пракляне цябе Гасподзь і аддасьць кляцьбе ў народзе тваім, і хай зробіць Гасподзь, каб улоньне тваё апала і жывот твой апух; дык выслухайце сёньня слова Гасподняе, вы, рэшта Юды: так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: калі вы рашуча павернеце твары вашыя, каб ісьці ў Егіпет, і пойдзеце, каб жыць там, дык меч, якога вы баіцеся, дагоніць вас там, у зямлі Егіпецкай, і голад, якога вы страшыцеся, будзе заўсёды сьледаваць за вамі там у Егіпце, і там памраце. І вось, каторыя павернуць твар свой, каб ісьці ў Егіпет і там жыць, памруць ад меча, голаду, паморку і згубнай пошасьці, і ніводзін зь іх не застанецца і не пазьбегне таго бедства, якое я навяду на іх. Бо так кажа Гасподзь Саваоф Бог Ізраілеў: як выліўся гнеў Мой і лютасьць Мая на жыхароў Ерусаліма, так выльецца лютасьць Мая на вас, калі ўвойдзеце ў Егіпет, і вы будзеце пракляцьцем і жудасьцю, і паганьбеньнем і кляцьбою, і ня ўбачыце болей месца гэтага. Дык вось ведайце, што вы памраце ад меча, голаду, паморку і згубнай пошасьці ў тым месцы, куды хочаце ісьці, каб жыць там. Затое выслухайце слова Гасподняе, усе Юдэі, якія жывуць у зямлі Егіпецкай: вось, Я запрысягнуўся вялікім імем Маім, кажа Гасподзь, што ня будзе ўжо на ўсёй зямлі Егіпецкай вымаўляцца імя Маё вуснамі якога-небудзь Юдэя, які кажа: «жывы Гасподзь Бог!»
Выбор основного перевода