Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Бо калі вы будзеце выконваць слова гэтае, дык будзеце ўваходзіць брамаю дома гэтага, цары, што сядзіце замест Давіда на троне ягоным, езьдзіце на калясьніцы і на конях, — самі і слугі іх і народ іхні. Яны сказалі Ерамію: «Гасподзь хай будзе паміж намі сьведкам слушным і праўдзівым у тым, што мы дакладна выканаем усё тое, з чым прышле цябе да нас Гасподзь Бог твой: ці добра, ці блага тое будзе, але голасу Госпада Бога нашага, да Якога пасылаем цябе, паслухаемся, каб нам было добра, калі будзем паслухмяныя голасу Госпада Бога нашага». калі застанецеся на зямлі гэтай, дык Я ўладжу вас і ня спустошу, пасаджу вас і ня выкараню, бо Я шкадую за тое бедства, якое навёў на вас. Ня бойцеся цара Вавілонскага, якога вы баіцеся; ня бойцеся яго, кажа Гасподзь, бо Я з вамі, каб уратаваць вас і выбаўляць вас ад рукі ягонай. І пакажу вам літасьць, і ён зьлітасьцівіцца з вас і верне вас у зямлю вашу.
Выбор основного перевода