Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І прыйшоў прарок Ісая да цара Эзэкіі і сказаў яму: што казалі гэтыя людзі? і адкуль яны прыходзілі да цябе? Эзэкія сказаў: з далёкай зямлі прыходзілі яны да мяне, з Вавілона. Затое заб'е іх леў лясны, воўк пустэльны спустошыць іх, барс будзе цікаваць каля гарадоў іхніх: хто выйдзе зь іх, будзе разарваны; бо памножыліся злачынствы іхнія, узмацніліся адступніцтвы іхнія. Вось, я прывяду на вас, доме Ізраілеў, народ здалёку, кажа Гасподзь, народ моцны, народ старажытны, народ, мовы якога ты ня ведаеш, і ня будзеш разумець, што ён гаворыць, У правай руцэ ў яго варажба: «у Ерусалім», дзе трэба паставіць тараны, разамкнуць на пабоішча вусны, узьнесьці голас на ваенны крык, падвесьці тараны пад брамы, насыпаць вал, пабудаваць абложныя вежы.
Выбор основного перевода