Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
я цяпер яшчэ слабы, хоць і памазаны на царства, і гэтыя людзі, сыны Саруі, мацнейшыя за мяне; хай жа дасьць Гасподзь таму, хто робіць ліхое па злосьці ягонай! І сказаў Сэдэкія Ерамію: »ніхто не павінен ведаць гэтых словаў і тады ты не памрэш; і калі пачуюць князі, што я гутарыў з табою, і прыйдуць да цябе, і скажуць табе: «скажы нам, што казаў ты цару, ня ўтойвай ад нас і мы не дамо цябе сьмерці, — а таксама што казаў табе цар», дык скажы ім: я склаў перад абліччам цара прашэньне маё, каб не вяртаць мяне ў дом Ёнатанаў, каб не памерці там". І прыйшлі ўсе князі да Ераміі і пыталіся ў яго, і ён сказаў ім згодна з усімі словамі, якія цар загадаў сказаць, і яны моўчкі пакінулі яго, бо не даведаліся, што было сказана цару. І заставаўся Ерамія ў двары варты да таго дня, у які быў узяты Ерусалім. І Ерусалім быў узяты.
Выбор основного перевода