Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Калі хто возьме жонку і зробіцца мужам яе, і яна ня знойдзе ўпадабаньня ў вачах ягоных, бо ён знаходзіць у ёй што-небудзь агіднае, і напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і адпусьціць яе з дома свайго, і яна выйдзе з дома ягонага, пойдзе і выйдзе за другога мужа, але і гэты апошні муж зьненавідзіць яе і напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і адпусьціць яе з дома свайго, альбо памрэ гэты апошні муж яе, які ўзяў яе сабе за жонку, — дык ня можа першы муж яе, які адпусьціў яе, зноў узяць яе сабе за жонку, пасьля таго, як яна заплямілася, бо гэта ёсьць гідота прад Госпадам, і не рабі грэху — той зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку. Бо даўно я паламаў ярмо тваё, парваў путы твае, і ты казаў: «ня буду служыць ідалам», а тым часам на кожным высокім пагорку і пад кожным галінастым дрэвам ты блудадзейнічаў. Блудадзеяла з сынамі Егіпта — суседзямі тваімі, людзьмі рослымі — і памножыла блудадзействы твае, гневаючы Мяне. І блудадзеяла ты з сынамі Асура — і не насыцілася, блудадзеяла зь імі, але тым не задаволілася; і памножыла блудадзействы твае ў зямлі Ханаанскай да Халдэі, але і там не задаволілася. і ты скажы ім: так кажа Гасподзь Саваоф: павярнецеся да Мяне, кажа Гасподзь Саваоф, і Я павярнуся да вас, кажа Гасподзь Саваоф.
Выбор основного перевода