Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Прыхадня ня ўціскай і не прыгнятай яго, бо вы самыя былі прыхадні ў зямлі Егіпецкай. Ні ўдавы, ні сіраты ня ўціскайце; калі ж ты ўцісьнеш іх, дык, калі яны залямантуюць да Мяне, Я пачую лямант іхні, і запалае гнеў Мой, і забэю вас мечам, і будуць жонкі вашыя ўдовамі і дзеці вашыя сіротамі. Калі паселіцца прыхадзень у зямлі вашай, ня ўціскайце яго: Божа мой! вызвалі мяне з рук бязбожніка, з рук бязбожніка і прыгнятальніка. Вазьмеце псальму, зайграйце на бубне, на арфе з гукам прыемным, на псалтыры; навучэцеся рабіць дабро; шукайце праўды; ратуйце прыгнечанага; абараняйце сірату; заступайцеся за ўдаву. Але калі зусім выправіце шляхі вашыя і дзеі вашыя, калі будзеце правільна чыніць суд паміж чалавекам і супернікам ягоным, ня будзеце прыгнятаць іншаземца, сіраты і ўдавы, і праліваць нявіннай крыві на месцы гэтым, і ня пойдзеце сьледам за іншымі багамі на бяду сабе, Доме Давідаў! так кажа Гасподзь: з самае раніцы чынеце суд і ратуйце скрыўджанага ад рукі крыўдніка, каб лютасьць Мая ня выйшла, як агонь, і не разгарэлася з прычыны благіх дзеяў вашых да таго, што ніхто не патушыць. толькі цьвёрда ведайце, што калі вы ўсьмерціце мяне дык нявінную кроў ускладзяце на сябе і на горад гэты і на жыхароў яго; бо сапраўды Гасподзь паслаў мяне да вас сказаць усе тыя словы ў вашыя вушы».
Выбор основного перевода