Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І спалілі дом Божы, і разбурылі сьцяну Ерусаліма, і ўсе харомы яго спалілі агнём, і ўсе каштоўнасьці яго зьнішчылі. за тое няхай ядуць яны з плоду дарог сваіх і насычаюцца з парадаў сваіх. Скажэце праведніку, што добра яму: бо ён будзе есьці плады ўчынкаў сваіх; а беззаконьніку гора: бо будзе яму адплата за дзеі рук ягоных. А калі не паслухаецеся Мяне ў тым, каб сьвяткаваць дзень суботні і не насіць ношак, уваходзячы ў брамы Ерусаліма ў суботні дзень, дык запалю агонь у брамах яго, — і ён паглыне харомы Ерусаліма і не патухне. І падрыхтую супроць цябе зьнішчальнікаў, кожнага са сваёй зброяй, — і сьсякуць найлепшыя кедры твае і кінуць у агонь. і спаліў дом Гасподні, і дом цара і ўсе дамы ў Ерусаліме, і ўсе дамы вялікія спаліў агнём. сыне чалавечы! зьвярні аблічча тваё на дарогі на поўдзень, і вымаві слова на поўдзень і мові прароцтва на лес паўднёвага поля. І ўбачыць кожная плоць, што Я Гасподзь запаліў яго, і ён не патухне.
Выбор основного перевода