Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Параллельные места
Чаму не памёр я, выходзячы з нутробы, і не сканаў, калі выйшаў з чэрава? Чаму прынялі мяне калені? навошта было мне смактаць саскі? Цяпер ляжаў бы я і спачываў: спаў бы, і было б мне спакойна з царамі і дарадцамі зямлі, якія забудоўвалі сабе пустыні, ці з князямі, у якіх было золата і якія напаўнялі дамы свае срэбрам; ці, як выкідзень пахаваны, не існаваў бы я, як немаўляты, якія сьвятла не пабачылі. Там беззаконныя перастаюць наводзіць страх, і там адпачываюць зьнясіленыя. Там вязьні цешацца спакоем і ня чуюць крыкаў наглядчыка. Малы і вялікі там роўныя, і раб свабодны ад гаспадара свайго. Навошта дадзена пакутніку сьвятло і жыцьцё засмучаным душою, якія чакаюць сьмерці, і няма яе, якія выкапалі б яе ахвотней, чым скарб. Узрадаваліся б да захапленьня, захапіліся б, што знайшлі магілу? Навошта дадзена сьвятло чалавеку, шлях якога зачынены і якога Бог атачыў змрокам? Уздыханьні мае апярэджваюць хлеб мой, і стогны мае ліюцца, як вада, бо жудаснае, чаго я жахаўся, тое і напаткала мяне; і чаго я баяўся, тое і прыйшло да мяне. Няма мне міру, няма спакою, няма радасьці: спасьцігла няшчасьце. І зьненавідзеў жыцьцё я: бо апрыкралі мне ўсе ўчынкі, якія пад сонцам зьдзяйсьняюцца; бо ўсё — пустая марнасьць і пагоня за ветрам! Пракляты дзень, у які я нарадзіўся; дзень, у які нарадзіла мяне маці мая, хай ня будзе дабраславёны! Выкляты чалавек, які прынёс вестку бацьку майму і сказаў: «у цябе нарадзіўся сын» і тым вельмі парадаваў яго. І хай будзе з тым чалавекам, як з гарадамі, якія разбурыў Гасподзь і не пашкадаваў; хай чуе ён раніцай енк і аполудні галашэньне, за тое, што ён не забіў мяне ў самай нутрыне — так, каб маці мая была мне труною, і чэрава яе заставалася вечна цяжарнае. Навошта я выйшаў з нутрыны, каб бачыць працу і скрухі, і каб дні мае зьніклі ў няславе?
Выбор основного перевода