Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Параллельные места
перш чым адыду, — і ўжо не вярнуся, — у край цемры і ценю сьмяротнага, Калі б сотню дзяцей напладзіў чалавек і пражыў шмат гадоў і памножыліся дні яго веку, а душа яго ўцехі ня мела б з дабротаў і каб ня было яму і пахаваньня, я сказаў бы: неданосак шчасьлівейшы за яго, бо дарма ён прыйшоў і ў цемру сышоў, і імя яго ўкрылася змрокам: А той, хоць пражыў бы дзьве тысячы год і не насыціўся б дабром, ці ж не ў адно і тое месца ідзе? Дык вось, ідзі, з радасьцю еж твой хлеб, у радасьці сэрца пі віно тваё, калі будзе на справы твае добрая Божая воля. І памятай Творцу твайго ў дні юнацтва твайго, пакуль ня прыйшлі цяжкія дні і гады не насталі, пра якія ты будзеш казаць: «няма мне ад іх асалоды!»,
Выбор основного перевода