Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Дабрашчасныя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць і ўсякім словам ліхім несправядліва зьневажаць за Мяне. Радуйцеся і весялецеся, бо ўзнагарода ваша вялікая на нябёсах: так гналі прарокаў, што былі перад вамі. І першасьвятары вінавацілі Яго ў многім. І пачалі вінаваціць Яго, кажучы: мы знайшлі, што Ён разбэшчвае народ наш і забараняе даваць падатак кесару, называючы Сябе Хрыстом Царом. А першасьвятары і кніжнікі стаялі і зацята вінавацілі Яго. Мы лічым гэтага чалавека пошасьцю грамадзтва, падбухторшчыкам бунту сярод Юдэяў, якія жывуць на сьвеце, і правадніком Назарэйскай ерасі, які адважыўся нават апаганіць храм, мы ўзялі яго і хацелі судзіць яго паводле нашага закона. і ня могуць даказаць таго, у чым цяпер вінавацяць мяне; Любасныя! вогненнай спакусы, што пасылаецца на выпрабаваньне вам, ня цурайцеся, быццам прыгоды вам чужой, а калі як Хрысьціянін, дык не саромейся, а ўслаўляй Бога за такую долю.
Выбор основного перевода