Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
тады вучні пастанавілі, кожны паводле дастатку свайго, паслаць дапамогу братам, якія жывуць у Юдэі, што і зрабілі, паслаўшы сабранае да прасьвітараў праз Варнаву і Саўла. А цяпер я іду ў Ерусалім, каб паслужыць сьвятым; бо Македонія і Ахая рупяцца нешта ўдзяліць бедным сярод сьвятых у Ерусаліме. Рупяцца, ды і вінаватыя яны перад імі. Бо, калі язычнікі зрабіліся ўдзельнікамі ў іх духоўным, дык павінны і ім паслужыць у цялесным. Выканаўшы гэта і верна перадаўшы ім гэты плод рупнасьці, я выпраўлюся праз вашыя мясьціны ў Іспанію, Паведамляем вам, браты, пра мілату Божую, дадзеную цэрквам Македонскім; бо яны сярод вялікіх выпрабаваньняў нягодамі маюць шмат радасьці, і глыбокая галеча іхняя разьліваецца бяз краю ў шчодрасьці іхняй гасьціннасьці; бо яны зычлівыя па сіле і па-над сіламі — я сьведка: яны вельмі пераканаўча прасілі нас прыняць дар і ўдзел іхні ў служэньні сьвятым; толькі каб мы памяталі ўбогіх, што і намагаўся я выканаць дакладна.
Выбор основного перевода