Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Ніхто ня ўстоіць перад табою: не адступлюся ад цябе і не пакіну цябе. Вось Я загадваю табе: будзь цьвёрды і мужны, ня бойся і не жахайся; бо з табою Гасподзь Бог твой усюды, куды ні пойдзеш. ня бойся, бо Я — з табою; не бянтэжся, бо Я — Бог твой; Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцаю праўды Маёй. Ня бойся, бо Я з табою; з усходу прывяду племя тваё і з захаду зьбяру цябе. Ня бойся іх; бо Я з табою, каб выбаўляць цябе, сказаў Гасподзь. І пасею яе Сабе на зямлі і скажу і памілую Непамілаваную і скажу не Майму народу: ты — Мой народ, а ён скажа: Ты — мой Бог!" вучачы іх выконваць усё, што Я запаведаў вам; і вось, Я з вамі ва ўсе дні да сканчэньня веку. Амін. Ёсьць у Мяне і іншыя авечкі, якія ня з гэтай кашары, і тых трэба мне прывесьці: і яны пачуюць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін Пастыр. У другую ноч Гасподзь, зьявіўшыся яму, сказаў: мацуйся, Паўле; бо як ты сьведчыў за Мяне ў Ерусаліме, так трэба табе сьведчыць і ў Рыме. І быў я ў вас зьняможаны і ў страху і ў вялікім трымценьні.
Выбор основного перевода