Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Хто верыць у Сына, мае жыцьцё вечнае; а хто ня верыць у Сына, ня ўбачыць жыцьця, а гнеў Божы застаецца на ім. Праўду, праўду кажу вам: хто верыць у Мяне, мае жыцьцё вечнае. Хто веруе ў Сына Божага, мае сьведчаньне ў самім сабе; хто ня веруе ў Бога, той робіць Яго ілжывым, бо ня верыць у сьведчаньне, якім Бог сьведчыў пра Сына Свайго. А праведнасьць ад веры так кажа: «не кажы ў сэрцы тваім: хто ўзыдзе на неба?» — каб Хрыста зьвесьці; альбо: «хто сыдзе ў бездань?» — каб Хрыста зь мёртвых узьвесьці. А што кажа Пісаньне? «Блізка да цябе слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім» — слова веры, якое прапаведуем. Бо калі вуснамі тваімі будзеш вызнаваць Ісуса за Госпада і сэрцам тваім верыць, што Бог уваскрэсіў Яго зь мёртвых, ты выратуешся; бо сэрцам вераць дзеля праведнасьці, а вуснамі вызнаюць на збавеньне. Бо Пісаньне кажа: «кожны, хто верыць у Яго, не пасаромлены будзе».
Выбор основного перевода